Віртуальная Іўеўшчына
Гісторыя/История
 

 Байрашы

 

 

   

 Вёска ў Лелюкінскім сельсавеце.

У XVIII ст. сяло двара Лугамавічы ў Дудскім старостве Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1789 г. 20 аселых гаспадарак. У XIX — пачатку XX ст. у Лугамавіцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 50 рэвізскіх душ, вёска маёнтка Лугамавічы, які належаў памешчыку Мілеўскаму, у складзе Лугамавіцкага сельскага таварыства. У 1897 г. 36 двароў, 263 жыхары, працавала кузня. У 1905 г. 264 жыхары, 334 дзесяціны зямлі, у 1909 г. 47 двароў, 300 жыхароў. У 1921 — 1939 гг. у Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 44 двары, 223 жыхары. 3 12.10.1940 г. вёска (62 двары, 339 жыхароў) у Лугамавіцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3 26.6.1941 г. да 7.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 3 1946 г. да 1962 г. працавала пачатковая школа. У 1950 г. арганізаваны калгас «Новы шлях». 3 1954 г. у калгасе «Ленінскі шлях», з 1975 у калгасе імя М.І.Калініна, з 1987 г. у калгасе «Савецкая Беларусь». 3 16.7.1954 г. у Лелюкінскім сельсавеце. 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. У 1970 г. 169 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Беларусь». У 1999 г. 33 двары, 79 жыхароў.

поиск:

 
 

 
        Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002 бетон гагарин вязьма продажа производство доставка

разработка alfas 2006

Наши друзья Международный Клуб фамилии Гецевич